Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрыў сабой народны рух На бой За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго Браты, цярпелі мы даволі. На Волю усе да аднаго Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й бачыць той, Хто смее нам нясці прымусы I першы выкліча на бой. Браты, да шчасця мы падходзім Хай гром грыміць яшчэ мацней У крывавых муках мы народзім Жыццё Бацькоўшчыны сваёй